У Гомелі затрымалі пяць хлопцаў, якія ўвечары 27 ліпеня ў цэнтры гораду пісалі крэйдай на асфальце дэвіз «За незалежную Беларусь!».

Гэта адбылося а 19.00 каля помніка Кірылу Тураўскаму на плошчы Леніна. Хлопцы пісалі ня проста так: яны хацелі нагадаць пра гадавіну прыняцьця Дэклярацыі аб сувэрэнітэце Беларусі. Аднак да іх падышлі людзі ў цывільным і запатрабавалі прайсьйці за імі.

Юнакоў завялі ў нейкі будынак каля мэдычнага ўнівэрсытэту і тамака дапыталі. Праз гадзіну хлопцаў адпусьцілі.

Мусіць, тэлефоны гэтых маладзёнаў праслухоўваліся, бо аднаго зь іх затрымалі ў той дзень двойчы. Удзень у іншай кампаніі ён маляваў бел‑чырвона‑белы сьцяг, таксама крэйдай, на Кіеўскім спуску ў цэнтральным парку Гомеля.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?