«У Чэлябінску назіралі тыповую карціну: палёт яркага баліда, інверсійны след на небе, сполахі, магутны двайны ўдар, - каментуе Сяргей Язеў, дырэктар астранамічнай абсерваторыі Іркуцкага дзяржаўнага універсітэта, доктар фізіка-матэматычных навук. - Гэта значыць, фізіка гэтай з'явы выглядае досыць традыцыйнай: нябеснае цела распалася на вялікай вышыні, разбурэнне было выбухападобным з-за гіганцкай кінэтычнай энергіі. Тэрмін «метэарыт» пакуль лепш не ўжываць. Метэарытам прынята называць фрагмент касмічнага цела, што ўпаў на паверхню Зямлі. Пакуль не знойдзеныя абломкі (а іх можа і не быць), з'яву лепш называць балідам. Ці нават супербалідам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?