Паўночная Карэя паведаміла Кітай, свайго галоўнага саюзніка, што збіраецца правесці новыя ядзерныя выпрабаванні, а таксама запусціць яшчэ адну ракету ў 2013 годзе.

«Усе гатова. Чацвёртае і пятае ядзерныя выпрабаванні, а таксама запуск ракеты могуць быць ажыццёўленыя ў хуткім часе, магчыма, сёлета», — цытуе Reuters словы сваёй крыніцы, якая мае сувязі ва ўрадах КНДР і Кітая. Больш за тое, магутнасць ядзернага зараду чарговай бомбы можа быць вышэйшая, чым раней, і скласці 10 кілатон.

У КНДР мяркуюць, што правядзенне ядзерных выпрабаванняў вымусіць ЗША ўзмацніць перамовы з Пхеньянам і падпісаць мірную дамову,
якая так і не была складзена пасля фактычнага заканчэння Карэйскай вайны ў 1953 г.
Па словах крыніцы Reuters, Паўночная Карэя не баіцца далейшых санкцый.
Яе ўлады спадзяюцца, што эканамічныя рэформы, у тым ліку змены ў сельскай гаспадарцы, паспрыяюць павелічэнню збору ўраджаю ў гэтым годзе, што дазволіць знізіць залежнасць КНДР ад паставак з Кітая.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?