Пра гэта заявіў пасол Беларусі ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы Андрэй Молчан падчас перамоў з намеснікам міністра развіцця сельскіх рэгіёнаў ПАР Лечэса Тселані.

Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, сустрэча адбылася падчас рабочага візіту беларускага дыпламата ў правінцыю Вестэрн Кейп, які праходзіць 14–18 лютага.

Молчан таксама сустрэўся з міністрам сельскай, лясной гаспадаркі і рыбалоўства ПАР Цінай Джоўмат-Петэрсан. Бакі абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва ў сферы сельскай гаспадаркі, уключаючы закупку беларускай сельскагаспадарчай тэхнікі і абсталявання, угнаенняў, абмен вопытам у сферы рэфармавання аграрнага сектара і арганізацыі харчовай бяспекі.

Апрача таго, адбылася сустрэча пасла Беларусі з Ксалані Кюбекай, выканаўчым дырэктарам Савета чарнаскурых прадпрымальнікаў, які аб’ядноўвае больш як 350 тыс. прадпрымальнікаў і кампаній рознага профілю. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі ход рэалізацыі мемарандума аб супрацоўніцтве паміж урадам Беларусі і Саветам чарнаскурых прадпрымальнікаў, падпісанага ў жніўні 2012 года. Былі разгледжаны перспектывы рэалізацыі шэрагу сумесных праектаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?