У Віцебску падчас акцыі «Хваля салідарнасці» 16 лютага затрыманы актывісты аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД).

Як паведамляе прэс-служба БХД, Стас Лаўрэнаў і Аляксей Кішчук былі затрыманы прыкладна апоўдні ў цэнтры горада каля плошчы Свабоды пасля таго, як вывесілі расцяжку «Свабоду палітзняволеным».

Затрыманыя актывісты звязаліся па тэлефоне з віцебскім каардынатарам БХД Таццянай Севярынец і паведамілі, што іх вязуць у міліцыю. Як адзначае Севярынец, цяпер яны могуць знаходзіцца ў Кастрычніцкім РУУС Віцебска.

Нагадаем акцыя «Хваля салідарнасці» ў падтрымку палітзняволеных БХД праходзіць у фармаце штодзённага марафону ў розных гарадах Беларусі з 13 лютага. Актывісты распаўсюджваюць улёткі і плакаты з інфармацыяй аб палітзняволеных па паштовых скрынях, расклейваюць на стэндах дамоў, раздаюць паштоўкі з заклікам падпісаць іх і пераслаць палітзняволеным. Яны таксама вывешваюць расцяжкі з заклікам да вызвалення палітзняволеных.

Акцыя «Хваля салідарнасці» завершыцца ў Дзень Волі 25 сакавіка.

Аляксей Кішчук здолеў паведаміць Таццяне Севярынец, што актывістаў вязуць у ізалятары часовага ўтрымання, дзе іх будуць утрымліваць да суду, што адбудзецца ў панядзелак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?