Прадстаўнікі Facebook заявілі, што гэтая найбуйнейшая ў свеце сацыяльная сетка ў студзені гэтага года «падвергнулася серыі хакерскіх нападаў».

Больш за мільярд чалавек у свеце карыстаюцца сацыяльнай сеткай Facebook, якая базуецца ў Каліфорніі.

Прадстаўнікі сервісу сцвярджаюць, што хакеры ўзламалі сістэму, пасля таго як некалькі супрацоўнікаў Facebook зайшлі на раней узламаны сайт распрацоўніка мабільных дадаткаў, і ў выніку шкодныя праграмы загрузіліся на іх лаптопы.

«Відавочна, што былі таксама ўзламаныя сайты іншых кампаній. Наша фірма адной з першых выявіла шкодныя праграмы, і мы адразу ж паведамілі пра гэта іншым кампаніям, якія падвергліся падобным нападам», — сказалі прадстаўнікі Facebook.

Нядаўна сайт мікраблогаў Twitter прызнаў, што пры ўзломе былі скрадзеныя 250.000 акаўнтаў карыстальнікаў, у тым ліку паролі, электронныя адрасы і іншыя дадзеныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?