Як піша расійскі апазіцыйны журналіст Сяргей Пархоменка, дысертацыя Лебедзева «літаральна да ступені змешвання» нагадвае дысертацыю Міхаіла Корнева «Дамінуючыя фактары партыйнага будаўніцтва ў сучаснай Расеі», якая была абаронена на год раней.

«Запазычванні (вядома ж, без усякіх двукоссяў і спасылак), пачынаюцца проста з першых радкоў аўтарэферата дысертацыі. Непасрэдна пасля стандартнага падзагалоўка «Актуальнасць тэмы даследавання» пачынаюцца фразы з дысертацыі Корнева, скрадзеныя Лебедзевым без найменшых зменаў. Проста голы копіпаст… І гатова. Стаў доктарам філасофіі», — піша Пархоменка.

Журналіст таксама дае ў сваім тэксце 2 спасылкі: на аўтарэферат Корнева і на аналагічную працу Лебедзева.

Уладзімір Жырыноўскі вось ужо амаль 25 гадоў узначальвае псеўдаапазіцыйную Ліберальна-дэмакратычную партыю Расіі і пазіцыянуе сябе як эксцэнтрычнага нацыяналістычнага палітыка. Такая клоўнская пазіцыя дазваляе яму штораз займаць месца ў парламенце. Некаторыя аналітыкі сцвярджалі, што ЛДПР была створана яшчэ савецкім КГБ у якасці спарынг-партнёра для слабеючай КПСС. Уладзімір Вольфавіч Жырыноўскі ў свой час праславіўся сваім адказам на пытанне пра сваё паходжанне. «У мяне мама руская, а тата — юрыст». Цяпер ён можа з гонарам дадаць: а сын — свяціла навукі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?