Мужчынская зборная Беларусі ў складзе Яўгена Абраменкі, Сяргея Новікава, Уладзіміра Чапеліна і Аляксандра Бабчына заняла 15-е месца ў эстафетнай гонцы чэмпіянату свету ў чэшскім Новым Месцы — 1:20.39,5 (1+8).

Першымі ж фінішавалі нарвежцы (Б’ёрндален, Л’Абе-Лун, Бо, Свэндсэн) — 1:15.39,0 (0+5), другімі сталі французы — 1:16.51,8 (0 +7), на трэцяй пазіцыі размясціліся немцы — 1:16.57,5 (2 +3).

Усяго стартавалі 29 камандаў.

Медалі: Нарвегія — 8 медалёў (7 залатых, 1 срэбраны), Францыя — 5 (1, 4, 0), Украіна — 5 (1, 1, 3), Германія — 2 (0, 1, 1), Польшча — 1 (0, 1, 0), ЗША — 1 (0, 1, 0), Чэхія — 1 (0, 0, 1), Расія — 1 (0, 0, 1), Славенія — 1 (0, 0, 1), Швецыя — 1 (0, 0, 1), Італія — 1 (0, 0, 1).

У нядзелю на чэмпіянаце свету пройдзе мас-старт у жанчын і мужчын.

Нарвегія, дарэчы, стала першай зборнай, якая заваявала на чэмпіянатах свету 7 залатых медалёў,
ранейшы рэкорд — шэсць — належыў Германіі ў 1999-м годзе. Оле-Эйнар Б’ёрндален выйграў свой 39-ы медаль на чэмпіянатах свету, з іх 19 залатых. У Эміля Хёгле Свендсэна — 11 залатых медалёў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?