У горадзе Ахтырка Сумскай вобласці (гэта самы ўсход Украіны, былыя казацкія землі) дзесяць прыхільнікаў партыі «Свабода» на чале з дэпутатам украінскага парламента Ігарам Мірашнічэнкам 15 лютага разбурылі помнік Уладзіміру Леніну.
Мірашнічэнка ўзлез на манумент і замацаваў на ім трос. Трос прывязалі да грузавіка «ЗіЛ», і помнік сцягнулі.
МУС Украіны завяло крымінальную справу па факце «хуліганстве».
Украінская правіца лічыць савецкі перыяд у гісторыі Украіны «акупацыйным» і ўскладае на Маскву і Сталіна адказнасць за Галадамор.
0
0
0
0
0
0