Калін Пітэр Нетцэр з "Залатым мядзведзем".

Калін Пітэр Нетцэр з "Залатым мядзведзем".

«Залаты мядзведзь» 63-га Берлінскага міжнароднага кінафэсту за найлепшы фільм дастаўся румынскай карціне «Поза дзіцяці» рэжысёра Каліна Пітэра Нетцэра. Лаўрэаты Берлінале былі абвешчаныя ўвечары 16 лютага.

«Поза дзіцяці» — фільм пра ўзаемаадносіны маці з сынам, якому пагражае турэмнае зняволенне. Карціна даследуе норавы верхніх слаёў румынскага грамадства і крытыкуе сацыяльныя інстытуты, такія як паліцыя і судовая сістэма.

Найлепшым рэжысёрам журы выбрала амерыканца Дэвіда Гордана Грына за фільм «Уладар лавін». «Срэбранага мядзведзя» за найлепшы сцэнар атрымаў сцэнарыст іранскага фільма «Закрытая заслона» Джафар Панахі. Прыз імя Альфрэда Бауэра дастаўся канадцу Дэнісу Котэ за працу «Вік і Фло ўбачылі мядзведзя».

Трэйлер да фильма «Поза дзіцяці»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0