17 лютага 1963 года нарадзіўся вялікі баскетбаліст Майкл Джордан.
Амерыканскі баскетбаліст. Двухразовы алімпійскі чэмпіён (1984, 1992), шасціразовы чэмпіён НБА (1991, 1992, 1993, 1996, 1997, 1998). Гуляў на пазіцыі атакуючага абаронцы. Сыграў важную ролю ў папулярызацыі НБА ва ўсім свеце. Выступаў за каманды «Чыкага Булз» (1984–1993, 1995–1998) і «Вашынгтон Уізардс» (2001–2003). трохразовы MVP «Матчу ўсіх зорак» НБА (1988, 1996, 1998). Пачатковец года (1985). Найлепшы абаронца НБА (1988). 14 разоў удзельнічаў у «Матчы ўсіх зорак» НБА. Чалец спісу 50 найвялікшых гульцоў у гісторыі асацыяцыі (1996).