Як растлумачылі ў Касцёле, англамоўная літургія служыцца у Менску вельмі рэдка. На пастаяннай аснове яна праходзіць у адным з касцёлаў Гродна. У сталіцы пакуль няма нейкага рэгулярнага графіка.

На службу ў касцёл на Залатой Горцы запрашаюцца ўсе англамоўныя госці сталіцы. «У асноўным такія набажэнствы патрэбныя для студэнтаў, у тым ліку з такіх краін, як Шры-Ланка або Індыя», — адзначылі ў РКЦ. Служба пачнецца а 15.00.

Мінскі прыход святога Роха — самая старая каталіцкая абшчына ў Мінску, пра якую захаваліся дакументальныя запісы.
Прыход заснаваў у XIV стагоддзі кароль Ягайла. Пазней — у 1860-х гадах — ахвяраванні на будаўніцтва каменнага храма збіралі не толькі каталікі, але і праваслаўныя, і юдэі ў знак падзякі святому Роху за выратаванне горада ад эпідэміі халеры.

Гэтага святога лічаць заступнікам беларускай сталіцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?