Раніцай у суботу, 16 лютага, жыхары першага корпуса дома № 60 на праспекце Ракасоўскага ў Мінску былі сведкамі пажару, які разгарэўся на тэрыторыіЖЭС-82 : гарэлі прыпаркаваныя аўтамабілі.
Па паведамленнях відавочцаў, першым загарэўся аўтамабіль Peugeot 406. Ад яго і заняліся Audi A6, Audi 80 і Opel Omegа, што стаялі побач.
У Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях расказалі, што ў Peugeot 406 пашкоджаны маторны адсек, пярэднія колы, лакафарбавае пакрыццё капота, крылаў. Аўтамабіль Audi 80 выгараў дашчэнту. У Audi A6 ад агню пацярпела пярэдняя частка аўтамабіля. Менш за ўсіх дасталася Opel Omegа — у яго пашкоджаныя лакафарбавае пакрыццё капота і левага крыла. Ад агню таксама нязначна пацярпеў яшчэ адзін аўтамабіль «Масквіч».
Папярэдняя версія — кароткае замыканне электраправодкію