Падчас гульні апошняга тура іспанскай Сегунды (другі дывізіён) паміж «Алавесам» і «Эйбарам» фанаты гаспадароў вывесілі на трыбуне банер у падтрымку мінскага клуба «Партызан».
«Алавес» — клуб з краіны баскаў з амаль стогадовай гісторыяй, які ў 2001 годзе гуляў у фінале Кубка УЕФА, але саступіў там «Ліверпулю». Фанаты «Алавеса», як і «Партызана», прытрымліваюцца левых поглядаў.
«Партызан» (былое МТЗ-РІПА) — пасля таго, як ад клуба адмовіўся літоўскі бізнэсовец Раманаў, каманду ўтрымліваюць фанаты. «Партызан» гуляе ў чэмпіянаце Мінска.
Характэрна, што банер аформлены па-беларуску. Фота ўзятае з суполкі ФК «Партызан» у сацыяльнай сетцы «Укантакце».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?