Оскар Пісторыус нарадзіўся без бярцовых костак, у 11 месяцаў яму ампутавалі ногі; ён вучыўся у звычайнай школе, займаўся бегам, тэнісам, рэгбі; потым засяродзіўся на бегу, стаў шасціразовым паралімпійскім чэмпіёнам, а летам 2012 г. прыняў удзел у Алімпійскіх гульнях (у папярэднім забегу заняў 2-е месца). Ён быў героем Паўднёвай Афрыкі.

Рэва Стээнкамп таксама была любімай ПАР і вядучай шоу, Guardian.

Рэва Стээнкамп таксама была любімай ПАР і вядучай шоу, Guardian.

Оскар Пісторыус перад папярэднім судовым следствам.

Оскар Пісторыус перад папярэднім судовым следствам.

Паліцыя знайшла скрываўленую крыкетную біту ў доме Оскара Пісторыуса, які абвінавачваецца ў забойстве сваёй дзяўчыны -- мадэлі Рэвы Стээнкамп.

Крыніца ў праваахоўных органах заявіла, што знойдзеная «крыкетная біта з вялікай колькасцю крыві», а ў ахвяры зафіксавана чэрапна-мазгавая траўма.

Раней пракурор у судзе паўднёваафрыканскай Прэторыі запатрабаваў для Пісторыуса абвінавачвання ў наўмысным забойстве, але абвінавачваны пераконвае, што пераблытаў дзяўчыну з рабаўніком.

Паліцыя не прызнае версіі Пісторыуса і адзначае, што дзяўчына ў момант забойства была апранута ў начную кашулю.

«Па апошніх дадзеных, мы падазраем, што першы стрэл у сцягно адбыўся ў спальні, яна пабегла і схавалася ў ваннай. Затым ён зрабіў яшчэ тры стрэлы праз дзверы», - паведаміла крыніца.

***

У чацвер раніцай стала вядома, што ў доме шасціразовага паралімпійскага чэмпіёна бегуна Оскара Пісторыуса знойдзена застрэленай жанчына, якая аказалася сяброўкай Пісторыуса і якую ён сам жа і забіў, прыняўшы яе за рабаўніка.

Гэта была вядомая паўднёваафрыканская мадэль Рэва Стээнкамп, з якой Пісторыус сустракаўся з канца мінулага года. Першапачаткова сцвярджалася, што яна хацела зладзіць спартсмену сюрпрыз на Дзень святога Валянціна і без папярэджання прабралася ў яго дом.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?