Пераможца мас-старта Тар'яй Бо і герой чэмпіянату свету Эміль Хёгле Свэндсэн (злева).

Пераможца мас-старта Тар'яй Бо і герой чэмпіянату свету Эміль Хёгле Свэндсэн (злева).

Чэмпіянат свету па біятлоне ў Чэхіі скончыўся мас-стартам у мужчынаў. Золата выйграў нарвежац Тар’яй Бо з вынікам 36.15,9.
Другое месца ў расіяніна Антона Шыпуліна (адставанне 3,7), бронзу заваяваў нарвежац Эміль Хёгле Свэндсэн (+7,4).

Нагадаем, што мас-старт у жанчын выйграла беларуска Дар’я Домрачава.

Нарвегія выйграла чэмпіянат свету, пабіўшы рэкорд Нямеччыны-1999 г. Каманда Нарвегіі заваявала 8 залатых, 2 срэбраныя і 1 бронзавы медаль
(у немцаў у 1999-м было 6 залатых).

Медалі (паводле залатых): Нарвегія — 11 медалёў (8 залатых, 2 срэбраныя, 1 бронзавы), Францыя — 5 (1, 4, 0), Украіна — 5 (1, 1, 3), Беларусь — 1 (1, 0, 0), Расія, Германія, Польшча — 2 (0, 1, 1), ЗША — 1 (0, 1, 0), Чэхія — 1 (0, 0, 1), Славенія — 1 (0, 0, 1), Швецыя — 1 (0, 0, 1), Італія — 1 (0, 0, 1).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0