30.07.2007 / 11:06

Латвійская прэса: Смолава — расчараваньне «Новай хвалі» 7

У Юрмале (Латвія) завершылася конкурсная праграма фэстывалю «Новая хваля». Перамагла на фэстывалі прадстаўніца Малдовы. Беларуска Смолава не апраўдала чаканьняў.


Натальля Гардзіенка (Малдова)

У Юрмале (Латвія) завершылася конкурсная праграма фэстывалю »Новая хваля».

У нядзелю ў Юрмале (Латвія) прайшоў трэці, заключны тур музычнага конкурсу «Новая хваля». Экспэрты ацэньваюць фэстываль вышэй, чым віцебскі «Славянскі базар».

Пераможцам Юрмалы-2007 стала Натальля Гардзіенка (Малдова), якая ў заключным туры набрала найвышэйшую колькасьць балаў — 107, і па выніках трох тураў выйшла на першае месца — 312 балаў.

Другое і трэція месцы падзялілі фаварыты конкурсу ўкраінскі дуэт з опэрнымі галасамі «Барсэлёна» і латыш Эргліс — у іх па 308 балаў. У Марыны з Польшчы — 304 балы.

Латвійская прэса зазначае, што беларуска Паліна Смолава стала расчараваньнем фэстывалю: «Яна толькі да трэцяга туру знайшла падыходзячую для сябе песьню». У выніку беларуска разьдзяліла пятае‑шостае месцы з казахскай групай Rin’Go. У іх па 301 бале.

Правалілася на фэстывалі і Расея. Тры ейныя выканаўца разьмясьціліся адна за другой: дзявятая, дзясятая і адзіннацатая.

Апошняе месца на конкурсе заняў новы, па чутках, бойфрэнд Смолавай — італьянец Алесандра. У яго 274 балы і 18‑е месца.

Афіцыйна вынікі конкурсу і ўзнагароджаньне пройдзе сёньня ўчечары.

0
JJJ / Адказаць
30.07.2007 / 12:04
Budzie razzhalavanaja da praparshczyka, rupar MUS.
0
Саянаў / Адказаць
30.07.2007 / 13:28
Экспэрты ацэньваюць фэстываль вышэй, чым віцебскі «Славянскі базар». ============================ Будзьма аб`ектыўнымі. "Славянскі Базар" пераўзышоў Юрмалу. "Новая Хваля" у параўнаньні з "Базарам" - вясковая дыскатэка. Смолава прадэманстравала майстэрства ня горш за пераможцу.
0
Kažemaks / Адказаць
31.07.2007 / 00:08
А што прэса піша пра Baltic Beach Party ў Ліепае? Хіба там было не цікавей? І ўзровень выступоўцаў не сягаў сусьветнага роўню? А было ж гэта за тыдзень да Новай хвалі. І ніводны турапэратар зь Менску не парупіўся арганізаваць туды паездку!!! Ганьба.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру