Чарговы пракол на мінулым тыдні здарыўся на тэлеканале ОНТ.

У вечаровай праграме «Наши новости» ў суботу 28 ліпеня быў паказаны рэпартаж пра сплаў па рацэ Нёман лодкі, якую пабудавалі рабочыя гуты «Нёман» зь Бярозаўкі.

У рэпартажы прагучэла наступная фраза:

«Лодка бярозаўскіх майстроў — паменшаная копія знакамітай лодкі «Ра», на якой нарвэскі падарожнік Тур Хеердал разам з Генрыкам Сінькевічам амаль сорак гадоў назад перасеклі Атлантычны акіян».

Насамрэч польскі пісьменьнік беларускага паходжаньня Генрых Сянкевіч памёр ў 1916 г., у той час Туру Хеердалу было ўсяго два гады.

На лодцы «Ра» разам з нарвэжцам Хеердалам езьдзіў Юры Сянкевіч, вядомы беларускаму гледачу па праграме «Клюб падарожнікаў», якая шмат гадоў ішла на розных расейскіх тэлеканалах. Памылка на сайце на 13.20 не была выпраўленая.

Нагадаем, што на мінулым тыдні ОНТ ужо зрабіў адзін пракол, выбіўшы барысаўскі БАТЭ зь Лігі чэмпіёнаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?