«Сомбелбанк» уваходзіць у фінансавы холдынг Getin International S.a.r.l., штаб-кватэра якога знаходзіцца ў Люксембургу.

Холдынг падкантрольны польскаму мільянеру Лешаку Чарнецкаму, які, адпаведна, валодае 99,994% акцый банка.

У Польшчы і Украіне ягоныя фінансавыя ўстановы працуюць пад назвай «Ідэя Банк». Цяпер такую назву атрымае і беларускае аддзяленне, якое раней называлася «Сомбелбанк».

Новае найменне ўжо зарэгістравана Нацбанкам. Дарэчы,

па-беларуску афіцыйная назва нібыта пішацца як «Ідэя Банк».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?