Як паведаміў ыканаўца абавязкаў начальніка Столінскага раённага аддзела Следчага камітэта Аляксандр Каржоўнік, гэта адбылося 12 лютага прыкладна ў 20.00 у доме па месцы жыхарства старшакласніцы.

Падчас сваркі з сябрам, які прыйшоў да яе ў госці, яна ўдарыла таго кухонным нажом у грудзі. Пацярпелы з пранікаючым колюча-рэжучым раненнем грудной клеткі з пашкоджаннем лёгкага быў шпіталяваны ў бальніцу.

Пагрозы яго жыццю няма. Ён вучань адной са школ Століна.

Паводле слоў старшакласніцы, прычынай сваркі стала дружба гэтага хлопца з іншым падлеткам.

17 лютага Столінскім раённым аддзелам Следчага камітэта ў дачыненні да школьніцы распачата справа паводле ч. 1 арт. 147 Крымінальнага кодэкса (наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?