30.07.2007 / 13:34

Прабег на роварах па Гомельшчыне

15 — 20 жніўня адбудзецца турысцкі прабег на веласіпедах па маршруту: Гомель — Жлобін — Парычы — Акцябрскі (Рудабелка) — Петрыкаў — Тураў — Жыткавічы. Вяртаньне з Жыткавічаў — на цягніках. Кіраўнік прабегу — Анатоль Ільлінчык, заслужаны геоляг Беларусі. У праграму падарожжа ўваходзяць сустрэчы з цікавымі людзьмі, наведваньне памятных мясьцінаў, адпачынак у намётавым летніку, сьпевы і шчырыя гутаркі каля вогнішча. У велапрабегу запрашаецца ўзяць удзел моладзь. Для гэтага неабходна мець ровэр, прыналежнасьці для адпачынку на беразе ракі і жаданьне больш даведацца пра Гомельшчыну.

Падрабязнасьці http://svetlahorsk.belarda.org/info/abviestki

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру