Грузія і ЕС заключылі пагадненне аб выдзяленні грузінскаму боку 20 мільёнаў еўра на інстытуцыянальнае развіццё.

Плануецца, што фінансаванне дапаможа правесці неабходныя рэформы ў галіне гандлю, дзяржаўнай справаздачнасці і каардынацыі выканання пагадненняў паміж Грузіяй і ЕС.

У прыватнасці, мяркуецца, што фінансавая падтрымка ўмацуе пазіцыі грузінскіх тавараў у ЕС, паколькі прывядзе іх у адпаведнасць з еўрапейскімі нормамі і стандартамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?