Узровень стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Беларусі ў лютым застанецца на ранейшым узроўні, гэта значыць 30% гадавых, паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка.
"Такое рашэнне прынята па выніках абмеркавання гэтага пытання на пасяджэнні праўлення Нацыянальнага банка", - удакладнілі ў банку.