Працэс па справе былога начальніка сакратарыята савета рэспублікі нацыянальнага сходу Беларусі Глеба Бядрыцкага, які пачаўся мінулай восенню, знаходзіцца на стадыі судовага следства. Зараз апытваюць сведак.

Слуханні справы Бядрыцкага праходзяць у Мінскім гарадскім судзе ў закрытым рэжыме.

Бядрыцкі, які быў затрыманы праваахоўнымі органамі ў канцы кастрычніка 2011 года, абвінавачваецца ў крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі і ў злоўжывання службовым становішчам. Ён звяртаўся да прэзідэнта з хадайніцтвам аб вызваленні ад крымінальнай адказнасці, аднак паколькі справа перададзена ў суд, гэта азначае, што зварот не быў задаволены.

***

Глеб Бядрыцкі нарадзіўся 27 студзеня 1974 года ў Наваполацку Віцебскай вобласці. У 1996 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію па спецыяльнасці «прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва», у 2000-м — Акадэмію кіравання пры прэзідэнце па спецыяльнасці «сусветная эканоміка і міжнародныя эканамічныя адносіны». Працаваў у Міністэрстве архітэктуры і будаўніцтва, пасольстве Беларусі ў Германіі, апараце Савета міністраў. Пасаду начальніка сакратарыята савета рэспублікі заняў у верасні 2003 года. Узнагароджаны ганаровай граматай нацыянальнага сходу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?