На трэніровачным зборы ў Турцыі БАТЭ ў панядзелак, 18 лютага, згуляў унічыю з клайпедскім «Атлантасам» — 0:0,
паведамляе сайт беларускага клуба.

У стартавым складзе на поле ў складзе БАТЭ выйшаў латвійскі галкіпер Герман Маліньш,

які знаходзіцца ў клубе на зборы (на 64-й хвіліне яго змяніў у варотах А. Гарбуноў).

Раней у інтэрв’ю прэс-службе БАТЭ Маліньш, што ад 2006 г. гуляў за рыжскі «Сконта», казаў: «Для мяне пераход у БАТЭ стаў бы вялікім крокам наперад. Адразу відаць, што тут усё арганізавана на вельмі высокім узроўні, у дадатак каманда выступае ў групавых раўндах еўракубкаў, вырашае самыя сур’ёзныя задачы. Па першых уражаннях умовы для працы супер, калектыў выдатны. (…) Прыкладу максімум намаганняў, каб зарэкамендаваць сябе з найлепшага боку».

Нагадаем, што 21 лютага БАТЭ згуляе матч у адказ 1/16 фіналу Лігі Еўропы са стамбульскім «Фенербахчэ». 14 лютага ў Гродне ў першай гульні была зафіксавана нічыя 0:0.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0