30.07.2007 / 16:20

Вячорку і Грышчэню далі суткі 1

Сёньня праходзяць суды над затрыманымі ў пятніцу 27 ліпеня моладзевымі актывістамі.

Сёньня прайшлі суды над затрыманымі ў пятніцу 27 ліпеня моладзевымі актывістамі.

Хай людзі ўбачаць вашымі вачыма
Дасылайце на web@nn.by вашы фатаздымкі. Зьмяшчайце народныя навіны. Паведамляйце пра пільныя здарэньні на тэлефоны
(029) 707-73-29,
(029) 613-32-32,
(017) 284-73-29
Хай людзі вас пачуюць!

Суд Заводзкага раёну сталіцы прысудзіў сына старшыні Партыі БНФ Франка Вячорку да 7 сутак адміністрацыйнага арышту. Яго затрымалі на вуліцы Мясьнікова, у хлопца знайшлі ўлёткі з заклікам узяць удзел у сьвяткаваньні 17‑й гадавіны прыняцьця Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце.

15 сутак далі маладафронтаўцу Яраславу Грышчэню. Яго таксама затрымалі ўдзень 27 ліпеня на падыходзе да Плошчы Незалежнасьці і знайшлі пры вобшуку ўлёткі. Праўда, суд Ленінскага раёну Менску «не зьвярнуў на гэта ўвагу» на такую драбязу. Грышчэня атрымаў суткі за «нецэнзурную лаянку».

0
Мэрыкан / Адказаць
01.08.2007 / 02:38
гаротныя пакутнікі... гаротная беларуская зямелька...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру