Кары Хейкіля

Кары Хейкіля

Запрашэнне Кары Хейкіля на пасаду галоўнага трэнера стала галоўнай трансфернай памылкай сезона, заявіў спартыўны дырэктар хакейнага клуба «Дынама» (Мінск) Ігар Матушкін на сустрэчы з журналістамі 19 лютага.

Паводле прызнання Матушкіна, ён доўга спрабаваў зразумець, «чаму так адбылося», і прыйшоў да высновы, што дасведчаны фінскі спецыяліст стаў закладнікам сітуацыі. «У мінулым сезоне ён доўга быў каля каманды, іншым разам ездзіў з намі на гасцявыя матчы, многія хакеісты цягнуліся да яго па параду, але калі ён сам стаў галоўным трэнерам і трэба было ставіць жорсткія патрабаванні, хакеісты ўжо не былі такімі сябрамі, нешта не падабалася», — сказаў прадстаўнік «Дынама».

Працу цяперашняга галоўнага трэнера каманды Аляксандра Андрыеўскага Матушкін ацаніў станоўча:
«Справіўся добра, каманда была кіраваная, змагалася да канца». Іншае пытанне, працягнуў спартыўны дырэктар, ці дадуць Андрыеўскаму працаваць далей. «Гэта ад мяне не залежыць. Калі б залежала-то так», — сказаў Матушкін.

З ім пагадзіўся генеральны дырэктар «Дынама» Аляксей Торбін: «Звальняць не найлепшае рашэнне, хаця знешне яно здаецца эфектыўным.

Андрыеўскі як в.а. галоўнага трэнера і зараз — гэта крыху розныя людзі. Ён набыў важны вопыт. Да таго ж Андрыеўскі яшчэ ні разу не быў з камандай ад пачатку і да канца. Калі б ён рыхтаваў яе да сезона, то, магчыма, правільна расставіў бы акцэнты і вынік быў бы лепшы».

***

Кары Хейкіля быў прызначаны галоўным трэнерам «Дынама» 25 красавіка 2012 г. Пагадненне было падпісана на год з функцыяй падаўжэння. Звольнены 12 кастрычніка 2012 г. Гэта рашэнне было прынята на пазапланавым пасяджэнні Назіральнай рады хакейнага клуба, на якім прысутнічалі старшыня рады Юрый Бародзіч, тагачасны першы віцэ-прэзідэнт НАК Ігар Заічкоў, тагачасны міністр спорту і турызму Алег Качан, старшыня федэрацыі хакея Яўген Ворсін. Чальцы рады прызналі вынікі стартавага этапу рэгулярнага чэмпіянату КХЛ нездавальняючымі: 12-е месца ў Заходняй канферэнцыі з 14 камандаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?