Католікі Пецярбурга візантыйскага абраду з сакавіка будуць служыць беларускамоўную літургію.

Набажэнства будзе праходзіць штомесяц у касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі па адрасе: Санкт-Пецярбург, вул. 1-я Чырвонаармейская, 11, станцыя метро «Тэхналагічны ўніверсітэт».

Узначаліць першую Літургію па беларуску а. Кірыл, пробашч парафіі Кірыла і Мяфодзія ў Пецярбурзе.

Літургія адбудзецца 10 сакавіка а 10:00 у левай частцы касцёла. 9 сакавіка а 18:00 будзе адслужана Вячэрняя служба.

Таксама вядуцца перамовы пра тое, каб распачаць службы і на ўкраінскай мове.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?