19.02.2013 / 12:52

Памёр Васіль Старавойтаў — ардэнаносец-старшыня калгаса, пасля — палітвязень Свае спачуванні можна пакінуць у каментах 56

Двойчы Герою Сацыялістычнай Працы ішоў 89-ы год.

На 89-ым годзе пайшоў з жыцця былы старшыня легендарнага калгасу «Світанак» Васіль Старавойтаў.

«Гэта страта для ўсёй Беларусі, — кажа лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька (менавіта ў АГП уваходзіў Старавойтаў). — Краіна страціла Асобу, Легенду, рэфарматара. Васіль Канстанцінавіч не толькі двойчы Герой працы, гэта Герой нашага часу. Чалавек, што не захацеў падладжвацца пад кіраўніка, што не захацеў быць сярод прыдворнай чэлядзі. У яго заўсёды быў свой ​​погляд на навакольны свет, свая пазіцыя.

Мы шукаем герояў у мінулым, за межамі краіны. А яны побач з намі».

Васіль Старавойтаў нарадзіўся 13 чэрвеня 1924 ў вёсцы Барок Бялыніцкага раёна Магілёўскай воблаcці.

Удзельнічаў у вайне ў якасці байца, пазней — памочніка начальніка штаба 600-га партызанскага атрада. Працаваў на камсамольскай і партыйнай працы.

У 1957–1968 працаваў дырэктарам саўгаса «Раднянскі» Клімавіцкага раёна.

У 1968–1997 — старшыня калгаса «Світанак» імя К. Арлоўскага. Пасля развалу савецкай сістэмы перавёў працы сваёй аграгаспадаркі на рынкавыя асновы, захаваў яе прыбытковай.
Абіраўся дэлегатам XXV, XXVI і XXVII з’ездаў КПСС, дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 8-га і 10-га скліканняў, дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР.
У 1994 выступіў з крытыкай Аляксандра Лукашэнкі, не падтрымаў яго кандыдатуру на выбарах. Ведаў яго яшчэ па саўгасе «Гарадзец» і нізка ацэньваў яго як мэнэджара. У кастрычніку 1997 года быў адхілены ад працы і арыштаваны.
Абвінавачваўся ў перавышэнні службовых паўнамоцтваў, эканамічных злачынствах, хабары, арганізацыі забойства кіраўніка магілёўскага Дзяржкантролю Мікалуцкага. Правёў за кратамі амаль паўтара года.
У СІЗА ён перанёс два сардэчныя прыступы, мікраінсульт, пасля якога не мог гаварыць, практычна страціў зрок.

Пасля вызвалення з месцаў зняволення вярнуўся дадому, у вёску Мышкавічы Магілёўскай вобласці.

Двойчы Герой Сацыялістычнай Працы, кавалер трох ордэнаў Леніна, ордэнаў Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Айчыннай вайны 1-й ступені, Чырвонай Зоркі — усё гэта найвыйшэйшыя ўзнагароды савецкага часу.

Ад 1990-х да смерці падтрымліваў Дэмакратычную апазіцыю Беларусі, уваходзіў у кіраўнічыя структуры Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

NN.by

0
Я / Адказаць
19.02.2013 / 13:03
Шкада, што адыходяць такія знакавыя асобы.Мае спачуванні родным і блізкім Васіля Старавойтава.
0
НН / Адказаць
19.02.2013 / 13:57
Скажите кому-нибудь "Свитанак"- не поймут. "Рассвет" знают все!
0
Бенедзікт / Адказаць
19.02.2013 / 13:59
Пухам яму зямлм.
Паказаць усе каментары/ 56 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру