Беларускі паўабаронца Антон Пуціла падпісаў кантракт з расійскім футбольным клубам з Ніжняга Ноўгарада «Волга»,
паведамляе афіцыйны сайт расіянаў.

Пуціла пачынаў кар’еру у мінскім «Дынама», некаторы час быў у нямецкім «Гамбургу» (згуляў тры матчы), вярнуўся ў «Дынама», летам 2010 г. перайшоў у клуб бундэслігі «Фрайбург», за які правёў тры з паловай сезоны. Пуціла — таксама гулец нацыянальнай зборнай Беларусі.

«Волга» займае 13-ы радок у расійскай прэм’ер-лізе, у клуба пасля 19 тураў 17 балаў. Чэмпіянат Расіі адновіцца 9 сакавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?