Умовы аб’яднання беларускага МАЗа і расійскага КАМАЗа ў холдынг «Росбелаўта» ўзгодненыя, заявіў старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Беларусі Георгій Кузняцоў.
Абедзве краіны будуць мець у холдынгу па 50%.
Па словах Кузняцова, у холдынг увойдзе 75% МАЗа.
Рэшта — блакуючы пакет — застанецца ва ўласнасці Беларусі.
КАМАЗ ацэньваўся ў $2 мільярды, МАЗ — у $1,6 мільярда. Гэта значыць,
імаверна, для дасягнення парытэту расійскі КАМАЗ аддасць у холдынг 60% сваіх акцый.