Недахопу ў беларусах, якія жадаюць паехаць на канцэрт "Ляпіса Трубяцкога", не назіраецца.

Недахопу ў беларусах, якія жадаюць паехаць на канцэрт "Ляпіса Трубяцкога", не назіраецца.

На прыпынках падарожнікі з задавальненнем разгортвалі свае сцягі і фатаграфаваліся з імі.

На прыпынках падарожнікі з задавальненнем разгортвалі свае сцягі і фатаграфаваліся з імі.

Сцягі былі паўсюль.

Сцягі былі паўсюль.

Сцягі былі паўсюль.

Сцягі былі паўсюль.

Смаленчукі са здзіўленнем пазіралі на калону з бел-чырвона-белымі сцягамі.

Смаленчукі са здзіўленнем пазіралі на калону з бел-чырвона-белымі сцягамі.

Канцэрт адбыўся ў клубе "Губернский".

Канцэрт адбыўся ў клубе "Губернский".

Амаль усе слухачы канцэрта "Ляпісаў" у той вечар — беларусы.

Амаль усе слухачы канцэрта "Ляпісаў" у той вечар — беларусы.

У цёмнай зале людзі чакалі з'яўлення Сяргея Міхалка.

У цёмнай зале людзі чакалі з'яўлення Сяргея Міхалка.

У цёмнай зале людзі чакалі з'яўлення Сяргея Міхалка.

У цёмнай зале людзі чакалі з'яўлення Сяргея Міхалка.

Нарэшце, музыкі падняліся на сцэну.

Нарэшце, музыкі падняліся на сцэну.

У зале яблыку не было куды ўпасці.

У зале яблыку не было куды ўпасці.

Хутка стала занадта горача — вентыляцыя клуба не спраўлялася з такой колькасцю людзей.

Хутка стала занадта горача — вентыляцыя клуба не спраўлялася з такой колькасцю людзей.

Перад вачамі праплывала мора бел-чырвона-белых сцягоў.

Перад вачамі праплывала мора бел-чырвона-белых сцягоў.

Перад вачамі праплывала мора бел-чырвона-белых сцягоў.

Перад вачамі праплывала мора бел-чырвона-белых сцягоў.

"Ляпісы" зрабілі стабільна моцнае шоу.

"Ляпісы" зрабілі стабільна моцнае шоу.

Некаторыя час ад часу выходзілі з залы, каб глытнуць свежага паветра.

Некаторыя час ад часу выходзілі з залы, каб глытнуць свежага паветра.

Канцэрт "Ляпісаў" на памежжы не застанецца без беларусаў.

Канцэрт "Ляпісаў" на памежжы не застанецца без беларусаў.

Ранкам пятніцы ля шапікаў на «Інстытуце культуры» тарахціць двухпавярховы аўтобус. Побач, у цемры, паляць і размаўляюць людзі. Хутка яны займуць свае месцы ў салоне, каб праз некалькі гадзін апынуцца ў Смаленску, у іншай краіне, і там адарвацца на канцэрце беларускага гурту «Ляпіс Трубяцкой».

Аўтобус забіты пад завязку. Арганізатар паездкі найперш знаёміць мяне з маладым, чарнявым і кучаравым чалавекам побач. Гэта Цім. Ён з Пецярбурга, але жыве ў Мюнхене і піша для нямецкай газеты. Цім таксама едзе на «Ляпісаў».

Нягледзячы на «тоны» інфармацыі, тузіны інтэрв’ю з Міхалком, «Ляпіс Трубяцкі» застаецца добрай тэмай для замежных СМІ. У ёй ёсць ўсе неабходныя кампаненты «апошняй дыктатуры Еўропы»: чорныя спісы, рэпрэсіі, пратэст, забарона.

«Мяне цікавяць чорныя спісы, тое, чаму такі папулярны гурт не можа выступаць на радзіме. Цікава паглядзець на моладзь, якая вымушана ехаць у іншую краіну, каб пачуць сваіх куміраў», — кажа Цім. У Германіі (дзе Міхалок нарадзіўся, дадаю я) «Ляпіс Трубяцкой» невядомы, кажа Цім. «Я не знайшоў ніякіх звестак наконт выступаў гурту ў Германіі, гастралююць яны, у асноўным, у СНД», — кажа нямецкі журналіст.

Пакуль мы размаўляем, з другога паверха пачынаюць даносіцца песні «Ляпісаў» «дакапіталаўскага» перыяду. Пад «ау, ау, ау, я тебя все равно найду» аўтобус робіць першы «санітарны прыпынак». Пасажыры разгортваюць бел-чырвона-белыя сцягі і пачынаюць фатаграфавацца на фоне аўтобуса. Такое адбываецца на кожным з наступных прыпынкаў.

Такіх «прыпынкаў», дарэчы, спатрэбілася шмат. Ужо недзе на трэцім некаторыя з пасажыраў не зусім упэўнена стаялі на нагах. Калі падчас чарговага прыпынка маладзёны палезлі са сцягам на бетонны шапік прыпынка. Спадзяюся, не толькі я ментальна пасылаў у той час пажаданне не паслізнуцца на заснежаным даху і не перарваць вандроўкі датэрмінова. Але абышлося, нават нейкі кіроўца, праязджаючы пустыннай дарогай, «прабібікаў» знаёмае «жы-веБе-ла-русь», чым выклікаў актыўныя авацыі.

Да Смаленска ўсе даехалі без здарэнняў, хоць і з просьбамі арганізатара паводзіць сябе больш стрымана. Аўтобус прыпаркавалі за два крокі ад клуба «Губернский», у якім мусіў адбыцца выступ гурту. Потым пасажырам прапанавалі брыф-экскурсію па Смаленску. Усе таксама загорнутыя ў сцягі. На жаль, пасля наведвання абменніка і ўдакладнення дарогі да бліжэйшага гандлёвага цэнтра слухачоў экскурсіі засталося — на пальцах пералічыць.

На канцэрт акрамя нашага прыехала яшчэ некалькі аўтобусаў. Але большасць дабіралася «сваім ходам». У клубе яблыку не было куды ўпасці. Па рэакцыі залы на словы Міхалка было зразумела, што амаль усе — беларусы. Па моры сцягоў — таксама. Ніколі я не бачыў столькі сцягоў якой б то ні было дзяржавы на якім б то ні было канцэрце ці відэазапісе канцэрта. Сцягі былі на жэрдках, іх трымалі ў руках, накідвалі на плечы, завязвалі ў выглядзе шалікаў… Стварылася уражанне, што нацыянальны сцяг цяпер ёсць у кожным доме.

Шоу было дастаткова стандартным, падобным да канцэрта ў Палацы спорта ў 2008: верш Міхалка, песня, верш Міхалка, песня… Але наўрад ці гурт з канцэртным графікам, як у «Ляпіса», будзе рыхтаваць нешта новае на кожны канцэрт, нават калі выступае не на стадыёне, а ў невялікім клубе. Нават калі абсалютная большасць слухачоў — грамадзяне роднай краіны, у якой ты з’яўляешся забароненым музыкам.

Аднак людзі скардзіліся бадай што на адсутнасць дастатковай колькасці свежага паветра, прагіналі падлогу масавымі скокамі, падпявалі, куплялі ў бары піва, куплялі ў фае саколкі — так і павінна быць на канцэрце вядомага рок-гурту.

Увогуле, феномен аднаго з самых вядомых беларускіх гуртоў вельмі займальны. У «дакапіталаўскі» перыяд — сцёбныя песні з ухілам у папсу пра яблыні і яйцы. І раптам «Капітал», сапраўды прарыўны альбом, часткова таму, што ад «Трубяцкога» такога ніяк не чакалі. Перараджэнне «брыдкага качаня» ў «контркультурнага лебедзя», трапнае ўжыццё стылістыкі агітпрапа, маніфестацыйнасць і жорсткасць, ды яшчэ на сцэне Палаца спорту (для Беларусі — жудасна масавая пляцоўка)! Ці здаралася такое калі? Гурт хутка прыбавіў тысячы фанатаў па ўсім СНД і за яго межамі, музыкі не маглі паскардзіцца на пустыя залы.

Не скардзяцца і цяпер. Але апошнім часам «Ляпісы» ўсё больш нагадваюць мне прыклад эталоннага рэбрэндынгу з падручніка па піяры. У кожнага выбітнага выканаўцы ёсць свой непаўторны стыль. Аднак мяне пужае думка, што былая «разынка» «Ляпісаў» стала падасновай іх творчасці, і гурт ператварыўся ў завод па вырабніцтве агітмузпрада: стабільны альбом на год, стабільная лозунгавасць. Зараз ужо і не разбярэш, дзе піяр, а што ідзе ад сэрца.

І ў гэтым кантэксце зашкальваючая колькасць сцягоў — ад шчырага сэрца. І канцэрт «Ляпісаў» для беларусаў — канцэрт папулярнага моднага гурту ці ўсё ж нешта большае? Мае спадарожнікі ў адзін голас заяўлялі: нешта большае. Тое, што прабуджае ўнутры беларускасць і людскасць. Хочацца верыць у гэта. Тым больш прадукт яны робяць стабільна якасны і як канцэртны гурт — адныя з найлепшых, калі не найлепшыя ў Беларусі. Хоць пасля «Рабкора» я часцей раблю выбар на карысць «дакапіталаўскіх» песняў.

Забарона ў Беларусі надала «Ляпісам» флёр рамантызму і гарантавала поўныя залы на памежных канцэртах. А маладым беларусам часта бракуе прасторы, каб выразіць свае нацыянальныя пачуцці: быць моцна маргіналізаваным справа не з лёгкіх, і «Ляпісы на сваіх замежных канцэртах, там, дзе мала чаго пагражае, ствараюць такую прастору. Застаецца толькі спадзявацца, што загарнуцца ў сцяг — гэта не мода, а нешта глыбейшае. І што колькасць тых сцягоў неўзабаве выплеснецца на Плошчы.

Канцэрт жа выдаўся неблагі. Толькі, на мой густ, басу было зашмат.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?