У Менску 22 лютага будзе абвешчаны лаўрэат штогадовай прэміі імя Юрыя Захаранкі «З адкрытым забралам». У гэтым годзе ўпершыню ганаровая адзнака будзе прысуджаная жанчыне — праваабаронцы Раісе Міхайлоўскай.
Уганараванне пройдзе пад час вечара памяці былога міністра ўнутраных спраў незалежнай Беларусі, зніклага палітыка Юрыя Захаранкі.

Прэмія імя Юрыя Захаранкі уручаецца праваабаронцамі і аргкамітэтам па стварэнні руху ветэранаў баявых дзеянняў у Афганістане «Абаронцы Айчыны». У розныя гады яе лаўрэатамі былі палітык і генерал Валерый Фралоў, праваабаронца Гары Паганяйла, экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін, прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч, ветэран вайны ў Афганістане Аляксандр Камароўскі, журналіст Аляксандр Тамковіч, экс-кандыдат у прэзідэнты і паэт Уладзімір Някляеў.

У 2011 прэмію атрымаў палітвязень Мікалай Статкевіч.

Мерапрыемства адбудзецца ў офісе Партыі БНФ (Чарнышэўскага, 3–39) у пятніцу 22 лютага ў 15–30.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?