Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі 19 лютага ў Мінску старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Георгій Кузняцоў.

Паводле яго слоў, продаж 25% плюс адна акцыі піваварнай кампаніі будзе ажыццяўляцца на конкурсных умовах.

Пры гэтым пакупнік павінен узяць на сябе абавязацельства выплаціць даўгі прадпрыемства.

Кузняцоў не стаў называць прадпрыемствы, якія цяпер зацікаўлены ў набыцці акцый ААТ «Крыніца». Паводле яго слоў, тыя кампаніі, якія раней цікавіліся ўдзелам у прыватызацыі піўзавода, потым адмовіліся ад сваіх планаў.

«Пакуль няма ўказа, я не буду называць магчымых інвестараў, — сказаў чыноўнік. — Як толькі будзе абвешчаны конкурс, стане вядома і інфармацыя пра гэта».

Раней старшыня канцэрна «Белдзяржхарчпрам» Аляксандр Забела паведамляў, што прыватызацыя ААТ «Крыніца» пройдзе ў першым квартале 2013 года ў форме адкрытага аўкцыёну. «Гаворка пра поўную прыватызацыю цяпер не ідзе, але калі прыйдзе добры інвестар, то ў наступным можа быць вырашана пытанне продажу астатняй часткі акцый. Пераможа ў конкурсе той, чыя прапанова будзе адпавядаць умовам конкурсу і хто прапануе найболей прымальны кошт», — заяўляў чыноўнік.

Сродкі ад продажу акцый, паводле слоў Забелы, плануецца накіраваць на пагашэнне інвестыцыйных крэдытаў прадпрыемства. «На інвестыцыі ў „Крыніцу“ было накіравана прыкладна 80 млн. долараў. З улікам павышэння стаўкі банка „Крыніца“ становіцца неканкурэнтаздольнай па цане, таму што не можа прапанаваць такі маркетынгавы бюджэт, які прапаноўваюць канкурэнты як на ўнутраным рынку, так і на знешнім», — адзначаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?