20 лютага на сайце Белстата пачне працаваць калькулятар персанальнай інфляцыі, паведаміў 19 лютага на брыфінгу ў Мінску начальнік галоўнага ўпраўлення статыстыкі цэн Нацыянальнага статыстычнага камітэта Аляксей Яркавец.
Паводле яго слоў, праграмны прадукт распрацаваны спецыялістамі камітэта шмат у чым у сувязі са зваротамі грамадзян, якія спрабавалі ўласнымі метадамі разлічыць інфляцыю
Калькулятар разлічыць індывідуальную структуру расходаў карыстальніка і параўнае яе з сярэдняй па краіне, атрымліваючы індывідуальны індэкс спажывецкіх цэн карыстальніка за бягучы месяц і з пачатку года, — паказчыкі прыводзяцца з афіцыйнымі па рэспубліцы. «Чым больш пазіцый вы запоўніце, тым больш дакладным атрымаецца разлік», — адзначыў Яркавец.Як растлумачыў Яркавец, пры працы з калькулятарам персанальнай інфляцыі карыстальніку будзе прапанавана ўвесці рэгіён пражывання, а таксама даныя пра свае расходы за ўказаныя перыяды — за месяц, год і тры гады.
Для нагляднасці ў праграме прадугледжана падаванне інфармацыі ў выглядзе графікаў.Даныя можна раздрукаваць, а таксама захаваць на камп’ютары для далейшага выкарыстання ў калькулятары персанальнай інфляцыі. Сярод асаблівасцяў праграмы прадстаўнік Белстата назваў прыняцце ў разлік не толькі тавараў паўсядзённага попыту, але і тавараў працяглага карыстання, забаў, агульнага харчавання, медабслугоўвання.
Праграма грунтуецца на метадалогіі разліку індэксу спажывецкіх цэн Белстатам, адзначыў спецыяліст.Індэкс спажывецкіх цэн з’яўляецца афіцыйным паказчыкам інфляцыі ў краіне і характарызуе змяненне ў часе фіксаванага набору з 450 тавараў і паслуг, які фарміруецца на аснове даных абследавання хатніх гаспадарак і рэгістрацыі цэн на гандлёвых аб’ектах. «Спецыялісты Белстата з 10 па 30 чысло кожнага месяца рэгіструюць больш як 50 000 цэнавых каціровак у 31 горадзе Беларусі», — расказаў Яркавец.
«Мы спадзяемся, што праграма будзе карыстацца папулярнасцю, і гатовыя пры неабходнасці ўносіць карэктывы», — рэзюмаваў ён.
Нагадаем, цэны на тавары і паслугі ў студзені 2013 года ў Беларусі ў параўнанні са снежнем