Матч на стадыёне «Шакру Сарачаглу» гэтым разам пройдзе пры пустых трыбунах, стамбульскі клуб пакараны за паводзіны заўзятараў.

Матч на стадыёне «Шакру Сарачаглу» гэтым разам пройдзе пры пустых трыбунах, стамбульскі клуб пакараны за паводзіны заўзятараў.

Сустрэчу ў адказ 1/16 фіналу Лігі Еўропы паміж БАТЭ і «Фенербахчэ» будзе судзіць французская брыгада на чале з Антані Гацье.

Дапамагаць Гацье будуць Сірыль Грынгары і Фрэжы Аршан. Дадатковыя памочнікі рэферы — Ларан Дюамель і Аліўе Цюаль, чацвёрты суддзя — Філіп Жан.

Нагадаем, што сустрэча «Фенербахчэ» — БАТЭ адбудзецца ў чацвер, 21 лютага і пачнецца ў 23.05 па беларускім часе [першы матч — 0:0].

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?