19.02.2013 / 16:02

Пачаць пабелку садовых дрэў рэкамендуецца ў канцы лютага 2

Пабелку садовых дрэў можна пачынаць у канцы лютага — пачатку сакавіка.
Аб гэтым сёння ў час анлайн-канферэнцыі на сайце БелТА паведаміла вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута пладаводства НПЦ НАН Беларусі па бульбаводстве і плодаагароднінаводстве кандыдат сельскагаспадарчых навук, дацэнт Надзея Капічнікава.

«Калі нехта з садаводаў-аматараў не паспеў пабяліць ствалы, асноўныя галіны восенню, то гэта трэба зрабіць цяпер, у канцы лютага — пачатку сакавіка. Гэта неабходна, каб не было сонечных апёкаў, трэшчын, дзе пасля будуць сяліцца ўсялякія шкоднікі», — растлумачыла спецыяліст.

Акрамя таго, ранняй вясной пладовыя дрэвы трэба абрэзаць.
«Цяпер ужо, я думаю, не будзе моцных маразоў, таму можна абрэзаць усе пладовыя дрэвы: яблыні, костачкавыя», — сказаза Надзея Капічнікава.

Паводле слоў спецыяліста, калі сыдзе снег, трэба падрыхліць глебу, унесці ўгнаенні, у асноўным азотныя.

Надзея Капічнікава нагадала, што часам садовыя шкоднікі ў Беларусі актывізуюцца даволі рана, таму дрэвы і кусты трэба своечасова ад іх абараніць.

«Асабліва шмат праблем у апошнія гады з грушавай медзяніцай, якая ў канцы сакавіка, а можа і раней, калі стаіць цёплае надвор’е, пачанае адкладваць яйкі. Калі браць па яблыні, то асноўны шкоднік у нас кветаед. Трэба не спазніцца з апрацоўкай супраць яго. Калі тэмпература вышэй за плюс 10, кветаед пачынае актыўнічаць, і пасля гэтага ўжо позна працаваць супраць яго», — адзначыла прадстаўнік НПЦ. Яна параіла дачнікам уважліва вывучаць спецыялізаваныя часопісы па садоўніцтву і прытрымлівацца рэкамендацый, якія ў іх даюцца.

0
Кнехт / Адказаць
19.02.2013 / 21:14
А я думаў, што дрэвы беляць дзеля таго, каб іх зайцы не заўважылі на снезе...
0
Лявон / Адказаць
07.02.2015 / 17:35
Добрая парада.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру