02.03.2013 / 10:56

«Хачу расказаць аб сваім харошым жыцці і дастатку, пра які ў нас прыгожа гаворыцца па тэлевізары» 70

Асабліва жудасна для мяне было пачуць тое, калі наш прэзідэнт гаварыў пра пенсіянераў, якія бударажаць ці бунтуюць народ тым, што стаяць каля абменнікаў і скупляюць па 5—10 долараў. А што застаецца рабіць, калі з кожным месяцам на ўсё павышаюцца цэны, трэба ж людзям хоць якую заначку зрабіць на тыя самыя лекі.

Ідуць тыя, у каго такая «ганебная» пенсія, як у мяне (маю 1 мільён 315 тысячаў), з 38-гадовым стажам, з якіх я працавала 26 гадоў у дзіцячым садку няняй.
І калі я зрабіла званок у Гомель, адкуль нам налічаюць пенсію, і спытала, няўжо не будзе пераглядацца такая пенсія (павялічвацца), мне адказалі: у вас маленькі каэфіцыент, заробак быў маленькі, дык чаго вы хочаце. Скажыце дзякуй і за гэта. А колькі такіх жанчын, як я, працуюць на такіх пасадах.
Хто не знае, якая цяжкая праца ў няні, асабліва калі няспраўная сістэма сантэхнікі, адрамантавалі толькі за два гады да пенсіі, а ўсе астатнія гады маёй працы вада з кранаў ішлі халодная, ледзяная.
Хто грэў кіпяцільнікам, хто хадзіў на кухню, а садзік у нас 2-павярховы, на 4 крылы, і можна ўявіць сабе, колькі вёдраў вады за дзень трэба прынесці, каб памыць посуд. А акрамя посуду, яшчэ і падлога і ўсё астатняе.

Рабілі не толькі сваю работу. Адпраўлялі, можна сказаць, у прыказным парадку і ў калгас на сена, на праполку і г.д. Карацей, рабілі жанчыны чыста мужчынскую работу, а колькі паштрафавала нянь санстанцыя, якой было усё роўна, якая ў вас сантэхніка, як вы тут працуеце. Галоўнае — усюды знайсці крайняга.

Добра, што ёсць куды напісаць і скінуць з душы груз таго, якая ганебная пенсія ў нас, бо людзі толькі адзін аднаму могуць паскардзіцца, ці, як у нас ва ўрадзе гавораць, пахваліцца, якая ў нас стабільнасць, што жанчыны, кшталту мяне, у 57 гадоў не могуць купіць сабе крэм для твару, для рук, не гаворачы ўжо пра самае неабходнае (панчохі, бялізну).

Яшчэ выручае тое, што робім чай з траў. Думаем, як выкруціцца ў гэтым жыцці з такой пенсіяй, тым больш што ў мяне ёсць дзве ўнучкі.
Мне іншым разам бывае сорамна, што я не магу ім на дзень нара-джэння не тое што адзення, а нават гасцінцаў купіць.

А яшчэ жахліва, што людзі між сабой гэта ўсё абгаворваюць, а калі я стала казаць: напішу ў газету пра наша «багатае» жыццё, некаторыя з такім жахам глядзелі на мяне і гаварылі: напішаш на сваю галаву, завязуць у лес і закапаюць. Ды каму я патрэбная, кажу, толькі вось сабе хаця б душу аблегчыла, якая так набалела, што маўчаць больш невыносна.

даслала Тамара, Чачэрск (Гомельская вобласць)

0
Гомель / Адказаць
02.03.2013 / 11:10
Хай Бог даруе такім добрым людзям. Хай Бог таксама паралізуе і зруйнуе ушчэнт гэтую ненавісную сістэму, якая здрадзіла беларусам і застаўляе існаваць падобна скату!
0
zolak / Адказаць
02.03.2013 / 11:17
бабка з глыбінкі плачацца... а мне давялося назіраць... як былыя прафесары ў сталіцы плакаліся... а настаўнікі проста вар'яцелі...
0
Абазнаны / Адказаць
02.03.2013 / 11:21
Вось гэта і ёсцека тая самая праўда жыцця, якую не жадаюць бачыць улады трымаючыя, а ўсё бубняць пра неёкія міфічныя 500 даляраў.
Паказаць усе каментары/ 70 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру