21 лютага пачнуцца перамовы аб пятым траншы крэдыту Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС для Беларусі. Аб гэтым паведаміў 20 лютага ў ходзе тэлемоста Сяргей Шаталаў — намеснік старшыні праўлення Еўразійскага банка развіцця, які кіруе сродкамі АКФ ЕўрАзЭС.
«Перамовы маюць на мэце падпісанне новага пісьма аб намерах. У нас не адно пісьмо на тры гады праграмы, а на кожны год — асобныя, таму што сітуацыя хутка мяняецца», — паведаміў Шаталаў.
Ён нагадаў, што савет Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС, які адбыўся адначасова з саветам ЕАБР 7 снежня 2012 года ў Мінску, ацаніў выкананне Беларуссю ўмоў чацвёртага транша крэдыту. Ён быў пералічаны 31 студзеня 2013 года, бо Беларусь выканала «ўсе без выключэння колькасныя паказчыкі, уключаныя ў праграму выдзялення крэдыту».
«З пункту гледжання літары праграмы лічыць невыкананне гэтага паказчыку зрывам праграмы мы не можам. Аднак з пункту гледжання „духу“ праграмы нам уяўляецца, што празмерны рост крэдытаў у эканоміцы Беларусі можа абярнуцца рызыкамі назапашвання новага інфляцыйнага навесу, рызыкамі пагаршэння плацежнага балансу — па статыстыцы плацежнага балансу гэта ўжо бачна», — адзначыў намеснік старшыні праўлення ЕБР.Паводле слоў Шаталава, паказчык па росце крэдытаў у беларускай эканоміцы ў чацвёртым траншы крэдыту быў устаноўлены ў 2012 годзе як індыкатыўны, гэта значыць насіў рэкамендацыйны характар.
«Тэмпы прыросту крэдытаў у эканоміцы знаходзяцца на ўзроўні вышэй за 30% па выніках 2012 года, у той час як узгодненыя лічбы былі прыкметна больш нізкія», — патлумачыў прадстаўнік банка. Ён дадаў, што не выключае магчымасці змянення статусу паказчыкаў аб’ёму крэдытавання эканомікі Беларусі з індыкатыўнага да абавязковага.Аб’ём крэдытавання эканомікі ў Беларусі празмерны, падкрэсліў Шаталаў.
Нагадаем, пагадненне паміж Беларуссю і Еўразійскам банкам развіцця (ЕАБР), які кіруе сродкамі Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС, па выдзяленні крэдыту на 3 млрд. долараў шасцю траншамі было падпісана 9 чэрвеня 2011 года. Першы транш у 800 млн. долараў быў пералічаны ў чэрвені 2011 года, яшчэ 440 млн. — у снежні