«Белтэлекам» запусціць сэрвіс eSpace, аналагічны праграме Skype.
Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар кампаніі Сяргей Папкоў.
Беларускі аналаг Skype плануецца запусціць ужо сёлета.
На дадзены момант, праўда, платформа пакуль не пратэставаная. З дапамогай сэрвісу карыстальнікі атрымаюць магчымасць выкарыстоўваць галасавую сувязь, але пры гэтым аплачваць не тэлефоннае злучэнне, а аб’ёмы выкарыстанага трафіку.
У адрозненне ад Skype, новы сэрвіс «Белтэлекама» будзе даступны толькі абанентам нацыянальнага аператара электрасувязі.
Пры гэтым паслуга будзе прывязаная да нумара тэлефоннай сеткі. Іншымі словамі, нумар стацыянарнага тэлефона можна будзе выкарыстоўваць з дапамогай праграмы-кліента на кампутары і мабільным тэлефоне.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?