Сканфіскаваныя на мяжы альбомы «Прэс-фота Беларусі» перадалі ў Камітэт дзяржбяспекі. Пра гэта прадстаўнікам Беларускай асацыяцыі журналістаў паведамілі прадстаўнікі Ашмянскай мытні.

«Усе матэрыялы былі перададзеныя прадстаўнікам Камітэту дзяржаўнай бяспекі. Гэта ўсё, што магу вам сказаць…»,
— заявіў начальнік аддзела па барацьбе з кантрабандай і адміністратыўна-мытнымі парушэннямі Ігар Якуценка.

Нагадаем, што 41 фотаальбом са здымкамі прызёраў мінулагодняга конкурсу «Belarus Press Photo» канфіскавалі 12 лістапада 2012 года на памежным пераходзе «Каменны лог», на мяжы з Літвой, у беларускіх фатографаў Аляксандра Васюковіча і Юліі Дарашкевіч.

У канцы лістапада Ашмянскае аддзяленне мытні праінфармавала Васюковіча, што друкаваная прадукцыя прызнаецца незаконнай і падлягае знішчэнню.

Потым было вырашана не знішчаць альбомы, але іх і не вярнулі фатографам.

У альбом сабралі найлепшыя фоты мінулага года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?