Беларусь па праву заслужыла правядзенне чэмпіянату свету па веласпорце. Аб гэтым заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі адкрыцця спартыўнага турніру.

Лукашэнка адзначыў, што веласпорт у Беларусі становіцца ўсё больш масавым і папулярным. «Мы прыклалі максімум намаганняў для арганізацыі гэтага чэмпіянату», — сказаў ён.

«У нас тут дастаткова і лёду. Дарэчы, калі трэба размяцца, проста развеяцца, мы прадаставім вам лёд, зусім бясплатна»,
— сказаў Лукашэнка, звяртаючыся да ўдзельнікаў і гасцей спаборніцтваў.

«Спадзяюся, дні чэмпіянату для вас стануць сапраўдным святам. Вядома, спартсменаў чакаюць сур’ёзныя нагрузкі, каласальнае напружанне. Наматаўшы сам на гэтым палатне сотні кіламетраў, вельмі добра ведаю, якая гэта пякельная праца і якая сапраўдная цана перамогі», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?