Як расказаў міністр сувязі і інфарматызацыі Мікалай Панцялей, падрыхтаваны праект пастановы Савета Міністраў абавяжа інтэрнэт-правайдараў аказваць паслугі з хуткасцю перадачы дадзеных не менш за 70% ад заяўленай максімальнай хуткасці.

У цяперашні час карыстальнікі, нават калі падключыліся на тарыф з неверагоднай хуткасцю да 50 Мбіт у секунду, а рэальна атрымліваюць 50 Кбіт у секунду, не могуць выказаць правайдару прэтэнзіі, бо прыстаўка «да» дае апошняму бязмежнае поле для манеўру. З прыняццем пастановы Саўміна сітуацыя павінная змяніцца.

Кантраляваць выкананне гэтага патрабавання будзе Дзяржаўная інспекцыя па электрасувязі. «У іх дастаткова кампетэнцыі, а калі не хапае нейкага абсталявання, яны маюць магчымасць яго набыць. Таму кантроль будзе ажыццяўляцца РУП» БелДІЭ «перыядычна ў рамках маніторынгу якасці паслуг», — адзначыў міністр.

Пасля таго як будзе заканадаўча замацаванае патрабаванне аказваць паслугі перадачы дадзеных са хуткасцю, не меншай за 70% ад максімальнай, карыстальнікі атрымаюць права абскардзіць дзеянні аператара сувязі на ўсіх узроўнях — у ліцэнзавальных органах або судзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?