Кампанія Google распавяла новыя падрабязнасці пра распрацаваныя ёю «разумныя акуляры». Відэакліп, выкладзены кампаніяй на YouTube, дэманструе акуляры Google Glass у дзеянні.

Кампанія таксама дала магчымасць выпрабаваць акуляры «творчым асобам» і распрацоўшчыкам за 1500 даляраў.

Нядаўна адзін з заснавальнікаў Google Сяргей Брын быў заўважаны ў нью-ёркскай падземцы падчас тэставання прылады.

Першы раз новы прадукт Google быў прадстаўлены падчас прэзентацыі кампаніі ў 2012 годзе.
Цяпер кампанія заклікае жыхароў ЗША прапаноўваць свае ідэі таго, як яны б выкарыстоўвалі прыладу.
У прэзентаваным відэа паказана, як прыладу можна выкарыстоўваць для фатаграфавання і здымак відэа, а таксама для адпраўкі знятага матэрыялу з дапамогай электроннай пошты і сацыяльных сетак.
Пры кіраванні прыладай выкарыстоўваліся галасавыя каманды.

Сярод іншых асаблівасцяў прылады называюцца магчымасць відэачату, накшталт Skype, і атрыманне неабходнай інфармацыі, напрыклад, прагнозу надвор’я або указанняў маршруту. Уся інфармацыя з’яўлялася на невялікім празрыстым экране, убудаваным у акуляры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?