Пра гэта ў нумары ад 21 лютага піша газета «Ведамасці» са спасылкай на праект праграмы «Развіццё федэральнай паштовай сувязі» на 20130–2015 гг. Паводле дадзеных выдання, дакумент быў накіраваны ў Міністэрства фінансаў у пачатку лютага. «Пошта Расіі» плануе стварыць сістэму электроннай пошты за тры гады. Сістэма павінная забяспечваць працу 100 млн карыстальнікаў і быць недаступнай не больш за пяць хвілін на год. Для гэтага мяркуецца стварыць тры датацэнтры, адлегласць паміж якімі будзе не меншай за 100 кіламетраў.

Ідэю стварыць дзяржаўную электронную пошту выказаў у 2009 годзе тагачасны міністр сувязі Ігар Шчогалеў. Мяркуецца, што грамадзяне атрымаюць афіцыйныя электронныя адрасы. Афіцыйная электронная пошта будзе служыць для перапіскі з прыватнымі асобамі і арганізацыямі і для перасылкі і раздрукоўвання юрыдычна значных дакументаў.

Стварэнне адзінай паштовай электроннай сістэмы прадугледжанае таксама праектам закона «Аб паштовай сувязі», які цяпер разглядаецца ва ўрадзе. У кастрычніку ў Мінкамсувязі заяўлялі, што афіцыйная электронная пошта будзе прывязаная да фізічнага хатняга адраса грамадзяніна. У пачатку снежня ў Дзярждуме быў падрыхтаваны законапраект, які абавязвае чыноўнікаў адказваць на электронныя лісты грамадзян цягам 30 дзён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?