21 лютага адбылася сустрэча міністра замежных спраў Уладзіміра Макея з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Фінляндскай Рэспублікі ў Літве і Рэспубліцы Беларусь (па сумяшчальніцтве) ХарыМякі-Рэйніка .
Бакі абмеркавалі стан і перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Фінляндыяй, узаемадзеяння ў рэгіёне Паўночнай Еўропы.
Адбыўся абмен думкамі па тэматыцы развіцця ўзаемаадносін паміж Беларуссю і ЕС, а таксама па іншых пытаннях міжнароднага парадку дня.
У рамках сустрэчы пасол Фінляндыі ўручыў копіі даверчых грамат кіраўніку знешнепалітычнага ведамства Беларусі.
0
0
0
0
0
0