У цэнтры Дамаска прагрымеў магутны выбух, у выніку якога загінулі прынамсі 20 чалавек, дзясяткі атрымалі раненні.

Паводле папярэдніх звестак, выбухоўка знаходзілася ў аўтамашыне. Інцыдэнт адбыўся ла блокпаста каля штаба кіроўнай партыі Баас.

У чацвер у сірыйскай сталіцы каля блакпастоў адбыліся яшчэ два выбухі.

У ваколіцах Дамаска працягваюцца жорсткія баі паміж урадавымі войскамі і сіламі апазіцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?