Аляксандр Лукашэнка, прымаючы 21 лютага з дакладам старшыню Камітэта дзяржаўнай бяспекі Валерыя Вакульчыка, пацікавіўся тэндэнцыямі на Захадзе па наладжванні з Беларуссю канструктыўных адносінаў.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што мае намер абмеркаваць сітуацыю, якая складваецца як унутры краіны, так і за яе межамі на пачатку гэтага года.

«Я не буду хаваць, натуральна, мы адсочваем сітуацыю па асноўных напрамках нашай знешнепалітычнай дзейнасці. Якія тэндэнцыі ў адносінах з заходнімі дзяржавамі, перш за ўсё Еўрапейскім саюзам і Злучанымі Штатамі Амерыкі?
У апошні час я не толькі з унутраных крыніц, але і сродкаў масавай інфармацыі бачу зацікаўленасць краін Захаду ў наладжванні з намі канструктыўных адносін. Ці ёсць тут канкрэтныя зрухі, з вашага пункту гледжання, што адбываецца?» — сказаў Лукашэнка.

Лукашэнка падкрэсліў, што існуе цэлы комплекс пытанняў знешняй палітыкі, на якія варта звярнуць увагу ў гэтым годзе. «Пачатак новага года, пачатак новых задум і тэндэнцый вакол нашай краіны, і я хацеў бы пачуць з вашых вуснаў, што з гэтага вынікае пасля таго, як мы прааналізавалі і ацанілі сітуацыю вакол Беларусі», — адзначыў ён.

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што гэта штогадовы планавы даклад старшыні КДБ.

«Я адразу хачу сказаць, сёння мяне пачуюць людзі і падумаюць, што ў нас нешта не так у краіне.
Не, гэта натуральна, кожны год старшыня Камітэта дзяржбяспекі, дзяржсакратар мне дакладваюць аб сітуацыі і пра тое, на што, з іх пункту гледжання, мы павінны звярнуць увагу ў гэтым годзе, выбудоўваючы нашу замежнапалітычную лінію і ўнутраную палітыку. Чым заклапочанае насельніцтва, якія магчымыя пагрозы, хоць, агулам беручы, унутры Беларусі не бачу такіх тэндэнцый», — сказаў ён.
«Драматызаваць сітуацыю мы, вядома, не маюць намеру, але, як я вайскоўцам сказаў, порах трэба трымаць сухім
і вуха трэба трымаць востра для таго, каб супрацьстаяць тым ці іншым тэндэнцыям, што негатыўна складваюцца як унутры, так і за межамі нашай дзяржавы», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?