Як паведаміў начальнік Іванаўскага раённага аддзела Следчага камітэта Аляксандр Новік, 20 лютага ў 19.51 у міліцыю звярнулася загадчыца прыватнага магазіна ў вёсцы Яечкавічы.

Жанчына расказала, што ў гэты дзень прыкладна ў 19.20 на гандлёвы аб'ект зайшоў мужчына. У гэты час там знаходзілася яна і прадавец.

Пагражаючы ім нажом, грамадзянін запатрабаваў пляшку гарэлкі і 1 млн. рублёў.

Пасля таго як загадчыца перадала разбойніку гарэлку, той знізіў запатрабаваную суму да 300 тыс. рублёў. Завалодаўшы грашыма і пляшкай спіртнога, ён пайшоў.

Прыкладна ў 23.00 зламыснік быў затрыманы супрацоўнікамі праваахоўных органаў на вуліцы ў вёсцы Яечкавічы. Гэта быў 35-гадовы непрацуючы, раней неаднаразова судзімы, у тым ліку за крадзяжы, жыхар суседняй вёскі Патапавічы. Часткова ў яго канфіскавана выкрадзенае.

Іванаўскім раённым аддзелам Следчага камітэта ў дачыненні да 35-гадовага мужчыны распачата справа паводле ч. 1 арт. 207 (разбой) Крымінальнага кодэкса. Ён змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?