Парламент Кыргызстана прыняў зварот да міжнародных арганізацый аб садзейнічанні ў экстрадыцыі былога прэзідэнта краіны Курманбека Бакіева і яго брата Жаныбека Бакіева.
Тэкст будзе накіраваны ў Міжпарламенцкую асамблею СНД, ЕўрАзЭС, парламенцкія асамблеі АДКБ, АБСЕ і Рады Еўропы.

У звароце парламент Кыргызстана «выказвае сур’ёзную заклапочанасць у сувязі з тым, што Беларусь працягвае ўхіляцца ад выканання міжнародных абавязацельстваў па экстрадыцыі Курманбека Бакіева і Жаныбека (Жаныша) Бакіева ў Кыргызстан для адбыцця пакарання».

Дэпутаты парламента Кыргызстана нагадваюць, што раней па лініі праваахоўных органаў, у тым ліку Інтэрпола, неаднаразова накіроўваліся запыты аб іх экстрадыцыі. «Сёння, калі суд прызнаў іх вінаватымі, ёсць усе падставы для іх выдачы Кыргызстану і здзяснення прысуду», — падкрэсліваецца ў звароце.

Нагадаем, Ваенны суд Бішкекскага гарнізона 12 лютага завочна прысудзіў Курманбека Бакіева да 24 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці, яго брата Жаныша Бакіева — да пажыццёвага зняволення з канфіскацыяй маёмасці.

Курманбек Бакіеў разам з сям’ёй атрымаў прытулак у Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?